Андрэй Ярашэвіч

Графіка

Нарадзіўся ў 1984 г. у Мінску.

1991 - 2000 - вучыўся ў мастацкай школе - ліцэі №26 г. Менска.

2000 - 2003 - навучэнец Вучэбнага комплекса гімназія-каледж мастацтваў на аддзяленні «Дызайн».

2003 - 2009 - студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (кафедра графікі).

З 2007 года ўдзельнічае ў выставах.

Сябра Беларускага Саюза мастакоў .

Майстар-друкар і выкладчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 2012 г. супрацоўнічае з майстрам-друкаром Дзмітрыем Васільевічам Малатковым.

Працы знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск г.), прыватных калекцыях Польшчы, Швецыі, ЗША, Расеі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Беларусі.